Мерапрыемствы ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» праходзілі з 4 па 6 красавіка на ваенным факультэце.
У цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару, якія ўжо традыцыйна праводзяцца на ваенна-спартыўнай базе ваеннага факультэта, увайшлі конкурсы «Трапны стралок», «Паласа перашкод», «Асілак» і «Кідальнік», а таксама конкурс па ваджэнні баявых машын (на трэнажоры ).
Трапнасць, сілу і хуткасць удзельнікаў ацаніла журы, у склад якога ўвайшлі начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўскі, старшы выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых падпалкоўнік Аляксандр Строк, выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых капітан Павел Кірмель.