Паход па месцах баявой славы адбудзецца 12 - 14 красавіка.
Удзел у мерапрыемстве прымуць студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін Віталя Тарасава і старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін Валерыя Сухецкага.
Дзве групы адправяцца з Гродна 12 красавіка па маршруце Гродна - Аўгустоўскі канал - в. Нямнова (Гродзенскі раён). Водная група на байдарках пройдзе па маршруце па рацэ Нёман, а веласіпедная праедзе па сухапутным маршруце.
Падчас паходу водная і веласіпедная групы зробяць прыпынкі ў месцах баявой славы, ускладуць кветкі да помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца паход у в. Нямнова, дзе студэнты наведаюць памятныя мясціны Вялікай Айчыннай вайны.