Адкрыты дыялог з Аляксандрам Мікалаевічам Ужанковым у ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца 13 красавіка.
Тэма сустрэчы - «Духоўнасць і маральнасць у лічбавую эпоху». Госць купалаўскага ўніверсітэта не толькі вядомы вучоны і педагог. Аляксандр Мікалаевіч мае вялікі досвед працы ў масмедыя: у яго творчай скарбонцы праграма аб рускай літаратуры «Фактар часу» на тэлеканале «Асвета», праграма «Акадэмія» на тэлеканале «Культура».
Аляксандр Ужанкоў лічыць, што ў лічбавы век людзі сканцэнтраваліся на матэрыяльных каштоўнасцях, развучыліся слухаць і чуць. І менавіта навукоўцы, педагогі, сацыёлагі, культуролагі, журналісты могуць і павінны садзейнічаць развіццю культурных праектаў, якія спрыяюць паляпшэнню маральнага клімату ў грамадстве, вучаць людзей суперажываць, любіць і паважаць адзін аднаго.
Адкрыты дыялог адбудзецца 13 красавіка ў 15.00 па вул.Ажэшкі, 22.
Сустрэча праводзіцца ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Міжнароднага медыя-клуба «Фармат-А3» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, газеты «Гродзенская праўда», Цэнтра па сувязях з грамадскасцю, кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.