Конкурс адбыўся 11 красавіка на базе філіяла кафедры рускай мовы як замежнай у аддзеле мастацтва Абласной бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі студэнты купалаўскага ўніверсітэта, але і медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў, а таксама Гуманітарнага каледжа.
Конкурс праходзіў у два этапы. На першым этапе свае любімыя вершы чыталі студэнты, якія навучаюцца на англійскай мове, на другім этапе - тыя, хто вучыцца на рускай. У журы пад старшынствам загадчыка кафедры рускай мовы як замежнай Ірыны Кавінкінай увайшлі дацэнт кафедры рускай мовы як замежнай Анатоль Брусевіч, старшыя выкладчыкі кафедры рускай мовы як замежнай Галіна Мазько і Пётр Навіцкі, а таксама загадчык кафедры рускай і беларускай моў медуніверсітэта Алена Пусташыла, старшы выкладчык кафедры беларускай і замежных моў аграрнага ўніверсітэта Вольга Галубовіч, а таксама член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Радзівончык.
Акрамя дыпломаў I, II і III ступені, удзельнікам уручаны граматы ў намінацыях «За эмацыйнасць выступу», «За арыгінальнасць», «За акцёрскае майстэрства», «За крэатыўнасць», «За камунікабельнасць».