Дар'я Місавец прадставіць Гродзенскую вобласць у фінале рэспубліканскага этапа Міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна - 2018» у Мінску.
У абласным этапе конкурсу «Каралева Вясна - 2018» прынялі ўдзел дзевяць студэнтак універсітэтаў Гродна. Тры з іх - з ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта студэнткі 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Надзея Марчук і Дар'я Місавец, а таксама студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Вольга Хілюта.