«Бібліяноч» - гэта самая маштабная акцыя ў падтрымку чытання, якая адначасова праходзіць на больш за 2000 пляцовак у Расіі, Украіне і Беларусі.
Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню далучыцца да акцыі 20 красавіка з 19.00 да 22.00. «1000 герояў і адна ноч у бібліятэцы» пагрузіць гасцей у дзіўны і фантастычны свет казак. Тэма выбрана невыпадкова: казка - не проста захапляльны твор для дзяцей, у ёй кожны дарослы знойдзе шмат павучальнага.
У тэму: Упершыню акцыя «Бібліяноч» прайшла ў Расіі ў 2012 годзе, а Беларусь далучылася да правядзення мерапрыемства ў 2015 годзе. Арганізатарам акцыі выступіла Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Першая «Бібліяноч» прайшла ў ноч з 20 на 21 красавіка 2012 года - напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які святкуюць 23 красавіка. З таго часу кожны год акцыя праводзіцца ў канцы трэцяй чвэрці красавіка.