У алімпіядзе прынялі ўдзел 52 замежных студэнта ўсіх універсітэтаў г. Гродна, якія навучаюцца на рускай і англійскай мовах.
Алімпіяда праводзілася па напрамках у залежнасці ад таго, з якіх краін прыехалі студэнты і на працягу якога часу яны вывучаюць рускую мову.
У першым туры алімпіяды ўдзельнікі выконвалі пісьмовую працу - лексіка-граматычнае заданне. У другім туры канкурсанты тлумачылі значэнне прыказкі, прымаўкі, фразеалагізма і ўдзельнічалі ў дыскусіі.
Пераможцам уручаны дыпломы за I, II, III месцы па кожным з кірункаў і каштоўныя падарункі.
Арганізатарамі алімпіяды выступілі кафедра рускай мовы як замежнай філалагічнага факультэта і ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.