Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы.
Праца, прадстаўленая на конкурс, павінна складацца з графічнай і апісальнай частак. Малюнак лагатыпа павінен быць прадстаўлены ў электроннай форме ў выглядзе каляровага малюнка, выкананага ў любой тэхніцы, уключаючы камп'ютэрную графіку. Малюнак павінен быць завершаным у фармаце .jpg, .psd, .cdr, .ai, памер файла - не менш за 600 dpi, не больш за 2 Mb. Малюнак лагатыпа павінен суправаджацца кароткай тлумачальнай запіскай, якая будзе раскрываць творчую ідэю аўтара, і ўтрымліваць прапановы ў дачыненні да слогана Навукова-тэхналагічнага парку.
Да слогану прад'яўляюцца наступныя патрабаванні: сцісласць, лаканічнасць, запамінальнасць, адлюстраванне мэты Навукова-тэхналагічнага парку, спрыянне фармаванню іміджу прадпрыемства ў якасці сучаснай інавацыйнай пляцоўкі г. Гродна.
Адправіць заяўку на ўдзел і саму конкурсную працу неабходна да 11 мая ў аргкамітэт па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, к. 325, grodnotechpark@gmail.com, кантактны тэлефон: 73-19-88 (Уладзімір Гангала).
Вынікі конкурсу журы падвядзе 16 мая 2018 года. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі падарункамі і грашовай прэміяй.