У конкурсе прынялі ўдзел студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла «БІП-Інстытут правазнаўства».
Адкрыла мерапрыемства начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава. Яна пажадала ўдзельнікам натхнення, поспеху і перамогі. У сваю чаргу дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская распавяла, што конкурс аратарскага майстэрства праводзіцца васямнаццаты раз. «Кожны год таленавітыя канкурсанты, майстры слова, смелыя і дасведчаныя, удзельнічаюць у слоўных спаборніцтвах, параўноўваюць свае выступы з іншымі ўдзельнікамі, бачаць памылкі. У студэнтаў з'яўляецца рызыка, хочацца выступіць лепш, падняцца на прыступку вышэй, жаданне атрымаць перамогу бярэ верх», - адзначыла Іна Лісоўская.
Па традыцыі конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній» прайшоў у тры этапы. У «Парадзе выступоўцаў» кожны ўдзельнік прадставіў свой рытарычны дэвіз. У рамках выканальніцкага конкурсу былі вымаўлены прамовы на тэму «Рэпартаж з месца падзей», прамовы, прысвечаныя 78-годдзю ГрДУ імя Янкі Купалы або 60-годдзю з дня ўтварэння Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На трэцім этапе канкурсанты праводзілі ўласныя трэнінгі і майстар-класы па асновах прамоўніцкага мастацтва, тэхніцы і прыёмам красамоўства.
Па выніках конкурсу пераможцам рэгіянальнага тура ХVIII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній - 2018» стала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» Ніна Кароль.
Другое месца падзялілі студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Грамыка і студэнтка 1 курса Гродзенскага філіяла «БІП-Інстытут правазнаўства» Анастасія Рыбакова.
Дыпломам III ступені ўзнагароджаны студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Раман Гушчын і студэнтка 1 курса лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гражына Адамовіч.
Таксама былі вызначаны пераможцы ў сямі намінацыях:
«За віртуознае валоданне тэхнікай прамовы мастацкага слова» -студентка 3 курса педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дар'я Шастак;
«За дыялагічнасць выступу» - студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Вераніка Бурая;
«За арыгінальнасць падачы матэрыялу» - студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч;
«За выканальніцкае майстэрства» - студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Маскальцава;
«За артыстызм і эмацыйнасць выступу» - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Аліферчык;
«Самы харызматычны аратар» - студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Яўген Смычкоўскі;
«За шчырасць выканання» - студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Сарока.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кафедра рускай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, ПА РК «БРСМ» і дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Веды».