Тры студэнткі факультэта мастацтваў і дызайну - адзіныя прадстаўніцы Рэспублікі Беларусь - прадэманстравалі свае работы на VI Усерасійскім фестывалі моды і прыгажосці Fashion-Style-2018 у Туле.
Трэцяе месца ў міжнародным конкурсе маладых дызайнераў «Рускі сілуэт» у рамках фестывалю заняла студэнтка 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Анастасія Алесіюк. Падлеткавая калекцыя Анастасіі Алесіюк «Fox Red», якая складаецца з пяці мадэляў адзення, увасобіла ідэю пра тое, што лепш насіць малюнак на вопратцы, чым на целе.
Дыпламантамі фэсту сталі студэнткі 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну Вольга Войтава і Вераніка Лахавец, якія таксама прадставілі калекцыі мадэляў адзення на фестывалі.
Таксама ў фінал конкурсу выйшлі студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну Юлія Борыс і студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Марына Баранава.
Кіраўнік праектаў - дацэнт кафедры дызайну Вольга Пянькова.
Асноўная задача фестывалю - даць магчымасць маладым брэндам прадэманстраваць свае калекцыі на прафесійнай пляцоўцы і атрымаць ацэнку экспертаў індустрыі моды. Fashion Style выступае ў якасці start-up пляцоўкі для пачаткоўцаў дызайнераў, адкрывае новыя імёны шырокай публіцы і спрыяе іх прасоўванню.