Конкурс увайшоў у цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня» у рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».
Выступы былі прадстаўлены ў дзвюх намінацыях: танцавальная - харэаграфічная кампазіцыя з выкарыстаннем пампонаў, і спартыўная - харэаграфічная кампазіцыя з элементамі акрабатыкі.
У танцавальнай намінацыі месцы размеркаваліся наступным чынам: першым стаў факультэт псіхалогіі, другое месца ў юрыдычнага факультэта, на трэцім - студэнты факультэта эканомікі і кіравання.
Першае месца ў спартыўнай намінацыі заняў факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, на другім - школьнікі Ленінскага раёна горада Гродна, трэцяе месца ў факультэта біялогіі і экалогіі.
Па выніках цыкла творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», у які ўвайшлі конкурсы «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», вольнага творчага конкурсу на тэму «Беларусь на скрыжаванні культур» і конкурсу чэрлідзерскіх груп, месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, другое ў педагагічнага факультэта, на трэцім - юрыдычны факультэт.