Пашыранае пасяджэнне Савета Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў прайшло ў Санкт-Пецярбургскім палітэхнічным універсітэце Пятра Вялікага.
У рамках пасяджэння былі падведзены вынікі работы Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў за 2017 год, агучаны напрамкі ўдасканалення супрацоўніцтва ўніверсітэтаў у сучасных умовах, абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да чарговага XIV З'езду Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Падчас візіту рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко прынялі ўдзел у XI З'ездзе Расійскага Саюза рэктараў, які аб'яднаў больш за 600 кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Расіі, замежжа і краін СНД. Адкрыў пленарнае пасяджэнне прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Эксперты, якія прынялі ўдзел у з'ездзе, абмеркавалі пытанні ўмацавання адзінай расійскай адукацыйнай прасторы, стратэгіі развіцця, узаемадзеяння ўніверсітэтаў са школамі і грамадствам, а таксама міжнародную дзейнасць расійскіх універсітэтаў.
ДАВЕДАЧНА: Еўразійская асацыяцыя ўніверсітэтаў (ЕАУ) заснавана ў 1989 годзе. У цяперашні час Еўразійская асацыяцыя аб'ядноўвае 139 універсітэтаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана і Украіны.
Мэты Еўразійскай Асацыяцыі Універсітэтаў звязаны з рэалізацыяй ідэй эўразійства ў сферы адукацыі і навукі, з захаваннем і развіццём адзінай адукацыйнай прасторы і гуманітарнага супрацоўніцтва, з засваеннем сусветнага вопыту рэфармавання вышэйшай адукацыі ў пэўных умовах фарміравання новых дзяржаў на постсавецкай прасторы.
Дзейнасць ЕАУ накіравана на абмен вопытам, каардынацыю і арганізацыю сумеснай працы ўніверсітэтаў у галіне ўдасканалення вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай, культурна-асветніцкай і грамадскай дзейнасці ўніверсітэтаў Еўра-Азіяцкага рэгіёну, выпрацоўку рэкамендацый, накіраваных на развіццё ўніверсітэцкай адукацыі, паляпшэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з універсітэцкай адукацыяй, павышэнне эфектыўнасці навуковых даследаванняў, развіццё дэмакратыі і сацыяльнай сферы.
- Ректор ГрГУ имени Янки Купалы Ирина Китурко и ректор Юго-Осетинского государственного университета им. А.А. Тибилова Вадим Ботазович Тедеев