На Плошчы ўніверсітэцкага сцяга падчас урачыстага адкрыцця Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прадстаўнікі 14 каманд прамовілі клятву ўдзельніка марафону.
Студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, навучэнцы каледжаў і навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі горада Гродна пакляліся выконваць правілы марафону, паважаць супернікаў, змагацца ў адзіным спаборніцкім духу ў імя гонару роднай ўстановы адукацыі, а атрыманыя веды і ўменні накіроўваць на ўмацаванне магутнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў марафону звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка: «Марафон узнік у знакавы перыяд - 70-годдзе Вялікай Перамогі. Вельмі хутка ён перакрочыў межы ўніверсітэта, а затым межы горада і вобласці і сабраў самую актыўную і таленавітую моладзь Рэспублікі Беларусь, якая разам піша гісторыю сваёй краіны. Добрага старту, аптымістычнага настрою, каманднага духу, нряхай пераможа мацнейшы, няхай пераможа сяброўства і моцная Беларусь!».
На працягу двух дзён, 3 і 4 мая, у рамках марафону каманды спаборнічаюць у конкурсах ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», конкурсах па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва і выпечцы хлеба «Гаспадар і Гаспадыня», «Свабодным творчым конкурсе», творча прэзентуюць свой універсітэт і паказваюць веды па гісторыі ў конкурсе «Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі».
4 мая ўдзельнікі марафону ўскладуць кветкі ля помніка воінам-вызваліцелям г. Гродна ў парку імя Ж.Э. Жылібера. Пасля чаго рушаць да цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман", дзе на стадыёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!», а таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўрачыстае закрыццё.
«Да абароны Айчыны гатовы»
У цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы» увайшлі спартыўныя спаборніцтвы «Трапны стралок», кіраванне баявых машын (на трэнажоры), «Паласа перашкод», «Кідальнік», «Асілак». Заключным этапам стане спаборніцтва «Ваенна-спартыўная эстафета», якое пройдзе заўтра, 4 мая, на ЦСК «Нёман». Камандныя месцы ў ваенна-спартыўных спаборніцтвах будуць вызначаны па найменшай суме камандных месцаў у асобных конкурсах. У выпадку роўнасці ачкоў перавагу атрымлівае каманда, якая мае лепшы вынік у конкурсе «Ваенна-спартыўная эстафета».
«Гаспадар і гаспадыня»
Конкурс складаецца з 2-х частак: кулінарны конкурс «Гарачы хлебушак», падчас якога ў прысутнасці членаў журы ўдзельнікі вырабляюць цеста і пякуць хлеб, і конкурс па вырабе дэкаратыўных вырабаў з дрэва.
Свабодны творчы конкурс
Каманды прадставілі нумары мастацкай самадзейнасці з выкарыстаннем розных жанраў: вакальных, тэатральных, харэаграфічных і іншых працягласцю да 4 хвілін. Тэма конкурсу: «Адзінства народаў - адзінства культур» або «Беларусь на скрыжаванні культур».
Творчая прэзентацыя вну
У конкурсе "Творчая прэзентацыя ВНУ" каманды прэзентавалі сваю ўстанову ў вольнай форме з выкарыстаннем любых жанраў (вакальных, тэатральных, харэаграфічных) працягласцю да 5 хвілін.
«Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі»
Удзельнікі марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» прадэманстравалі свае веды па гісторыі Беларусі ў фармаце камп'ютэрнага тэсціравання.
Пратакол
Цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. будучыня»
№ п/п | Каманды | Зводны творчы конкурс | Конкурс «Творчая прэзентацыя каманды» | Сумарны бал | Выніковае месца |
1. | Барановичский государственный университет | 59 | 95 | 154 | 12 |
2. | Белорусский государственный университет | 92 | 68 | 160 | 13 |
3. | Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники | 25 | 39 | 64 | 5 |
4. | Белорусский государственный университет транспорта | 47 | 67 | 114 | 8 |
5. | Белорусский национальный технический университет | 37 | 23 | 60 | 4 |
6. | Витебский государственный технологический университет | 14 | 29 | 43 | 1 |
7. | Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины | 35 | 60 | 95 | 7 |
8. | Гродненский государственный аграрный университет | 88 | 78 | 166 | 14 |
9. | Гродненский государственный медицинский университет | 56 | 28 | 84 | 6 |
10. | Гродненский государственный университет имени Янки Купалы | 30 | 27 | 57 | 3 |
11. | Могилевский государственный университет продовольствия | 71 | 65 | 136 | 10 |
12. | Сборная команда учреждений профессионально-технического и среднего специального образования г. Гродно | 29 | 22 | 51 | 2 |
13. | Сборная команда учреждений общего среднего образования Ленинского района г. Гродно | 85 | 68 | 153 | 11 |
14. | Сборная команда учреждений общего среднего образования Октябрьский район г. Гродно | 65 | 64 | 129 | 9 |
Заўвага: месцы, занятыя камандамі ў конкурсах, падсумоўваюцца. Больш высокае месца займае тая каманда, сума месцаў якой па конкурсах з'яўляецца найменшай.