Фінал Міжнароднага конкурсу па маркетынгу BigGame by Marketorium прайшоў на базе Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.
Удзелу ў конкурсе прынялі 43 каманды з Расіі, Казахстана і Беларусі.
Купалаўскі ўніверсітэт на конкурсе прадставілі студэнты і выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы: студэнт факультэта эканомікі і кіравання Андрэй Лагун, і выпускнікі факультэта эканомікі і кіравання Аляксей Аліеў і Дзмітрый Парахаўнік, а таксама выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Максім Чурык. Разам з прадстаўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы спаборнічалі студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ганна Краінская, студэнтка Ульянаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Дар'я Сівец і студэнтка Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага Тэхналагічнага Інстытута Ганна Заморына.
На першым этапе спаборніцтва удзельнікам было неабходна ярка і незвычайна прадставіць гульнявое маркетынгавае агенцтва, створанае кожнай камандай у рамках конкурсу. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых маркетынгавых і брэндынгавых агенцтваў Санкт-Пецярбурга, ацэньвала ў першую чаргу адпаведнасць пазіцыянаванню і крэатыўную падачу матэрыялу.
Далей камандам была прадастаўлена тыдзень для працы над праектамі, за час якой удзельнікі правялі глыбінныя інтэрв'ю з экспертамі, кабінетныя і палявыя даследаванні мэтавай аўдыторыі, а таксама падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай рабоце і прэзентацыю высноваў па аналітыцы. Каманда, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, працавала над праектам ад кампаніі Яндэкс, звязаным са стварэннем новага сэрвісу для продажу royalty-free музыкі. Праведзеная праца была высока ацэненая членамі журы падчас стратэгічнай сесіі.
Заключны этап конкурсу быў звязаны з падрыхтоўкай і прадстаўленнем фінальных рашэнняў. На гэтай стадыі журы ацэньвала глыбіню прапрацоўкі і разумення задання, а таксама абгрунтаванасць прапаноў каманды па кейсу.
Па выніках конкурсу каманда заняла 3-е месца ў секцыі digital. Акрамя таго, удзельнікі каманды атрымалі індывідуальныя ўзнагароды. У прыватнасці, Андрэй Лагун быў названы лепшым креатарам конкурсу, Аляксей Аліеў - лепшым копірайтэрам, Дзмітрый Парахаўнік намінаваны на ролю лепшага брендбілдзера.
Акрамя спаборніцкай часткі, Міжнародны конкурс па маркетынгу BigGame by Marketorium уключаў у сябе форум, прысвечаны Agile-маркетынгу, лекцыі, майстар-класы і індывідуальныя сустрэчы са спецыялістамі па маркетынгу і брэндынгу Санкт-Пецярбурга: Дзмітрыем Сцяпанавым, дырэктарам па інавацыях Яндэкса, Ірынай Шубінай, кіраўніком напрамку вытворчага маркетынгу Вконтакте, Арцёмам Алешчанка, галоўным дызайнерам аддзела маркетынгу Вконтакте, Сяргеем Гаўрылавым, сузаснавальнікам школы камунікацыі BeSmart, Анастасіяй Булыгінай, спецыялістам па візуальных камунікацыях Marketorium, і іншымі.