Падчас візіту кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай філалогіі Зоя Сідаровіч прачытала курс лекцый для студэнтаў гуманітарнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» у Літоўскім універсітэце адукацыйных навук у Вільні па дысцыплінах «Сучасная беларуская літаратурная мова», «Педагагічная рыторыка», «Методыка выкладання рускай мовы», «Маўленчы этыкет: гісторыя і сучаснасць».
У рамках праграмы мабільнасці адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі гуманітарнага факультэта, а таксама c выкладчыкамі факультэта, падчас якіх бакі абмяняліся вопытам арганізацыі вучэбнай і навуковай працы ў сваіх універсітэтах, абмеркавалі магчымасці ўдзелу студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў у канферэнцыях, семінарах і вебінарах.
Студэнтам былі прадстаўлены адукацыйныя магчымасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, філалагічнага факультэта: навучанне на I і II ступенях атрымання адукацыі, у тым ліку магчымасць удзелу ў Летніх і Зімовай школах ГрДУ імя Янкі Купалы.
На сустрэчах з прафесарска-выкладчыцкім складам абмяркоўваліся перспектывы і магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў сферы акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў і правядзення сумесных навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў.