Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка ўсклалі кветкі да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады вайны.
У цырымоніі, якая прайшла ў парку Жылібера, прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, мэр Гродна Мечыслаў Гой, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў горада.