Удзел у традыцыйным сплаве на байдарках па рацэ Нёман і Аўгустоўскім канале прынялі 40 прадстаўнікоў фізіка-тэхнічнага факультэта.
У рамках сплаву на Аўгустоўскім канале былі праведзены спаборніцтвы па хуткасным заплыве. Першае месца заняў экіпаж студэнтаў 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыла Саковіча і Яўгена Турэвіча. Другімі сталі інжынер лабараторыі электрафізічных вымярэнняў Павел Карпач і студэнтка 4 курса Дар'я Парафінюк. Трэцяй да фінішу прыйшла байдарка, капітанам якой быў сакратар ПА \ РК «БРСМ» фізіка-тэхнічнага факультэта студэнт 3 курса Дзяніс Міклаш.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры агульнай фізікі Наталля Валько.