Падаць заяўку можна да 31 мая.
Праца, прадстаўленая на конкурс, павінна складацца з графічнай і апісальнай частак. Малюнак лагатыпа павінен быць прадстаўлены ў электроннай форме ў выглядзе каляровага малюнка, выкананага ў любой тэхніцы, уключаючы камп'ютэрную графіку. Малюнак павінен быць завершаным ў фармаце .jpg, .psd, .cdr, .ai, памер файла - не менш за 600 dpi, не больш за 2 Mb. Малюнак лагатыпа павінен суправаджацца кароткай тлумачальнай запіскай, якая будзе раскрываць творчую ідэю аўтара, і ўтрымліваць прапановы ў дачыненні да слогана Навукова-тэхналагічнага парку.
Да слогана прад'яўляюцца наступныя патрабаванні: сцісласць, лаканічнасць, запамінаемасць, адлюстраванне мэты Навукова-тэхналагічнага парку, спрыянне фарміраванню іміджу прадпрыемства ў якасці сучаснай інавацыйнай пляцоўкі г. Гродна.
Адправіць заяўку на ўдзел і саму конкурсную працу неабходна да 31 траўня ў аргкамітэт па адрасе: вул. Ажэшка, 22,к. 325, grodnotechpark@gmail.com, кантактны тэлефон: 73-19-88 (Уладзімір Гангала).
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі падарункамі і грашовай прэміяй.