Пераможцам агульнаўніверсітэцкага конкурсу стала старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта Наталля Кісель.
Таксама былі названыя пераможцы ў дадатковых намінацыях. Так, першай у намінацыі «За працоўнае выхаванне студэнтаў» стала прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Святлана Марозава, пераможцам у намінацыі «За актывізацыю дзейнасці замежных студэнтаў» назвалі старэйшага выкладчыка кафедры працоўнага і сацыяльнага права юрыдычнага факультэта Алену Хрысцюк. Па выніках конкурсу, падчас якога ўдзельнікі паказалі новыя падыходы ў працы куратараў вучэбных груп, абагульнілі і прадставілі свой досвед працы са студэнтамі, пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Як распавялі ва Упраўленні выхаваўчай працы з моладдзю, конкурс накіраваны на павышэнне эфектыўнасці і ўдасканаленне дзейнасці куратараў вучэбных груп у агульнай сістэме выхаваўчай працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.