Пры падтрымцы стыпендыяльнай праграмы Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD купалаўцы правялі ў Баварыі два тыдні.
Студэнты наведалі Універсітэт Фрыдрыха-Аляксандра Эрланген-Нюрнберг, Універсітэт Пасау і Рэгенсбургскі Універсітэт, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу ў Германіі, прынялі ўдзел у лекцыях і семінарах разам з нямецкімі студэнтамі па літаратуразнаўчых, лінгвістычных, культуралагічных, метадычных дысцыплінах, папрацавалі ў бібліятэцы з мэтай пошуку літаратуры і матэрыялаў для навуковых і даследчых работ. У рамках літаратурнай вечарыны ва ўніверсітэце Пасау студэнты ГрДУ пазнаёмілі нямецкіх студэнтаў і магістрантаў з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Па словах удзельнікаў праграмы, падчас візіту яны ўдасканалілі свае моўныя навыкі, пашырылі краіназнаўчыя кампетэнцыі. Таксама студэнты адзначылі, што праграма - гэта магчымасць прадставіць навуковы і адукацыйны патэнцыял ГрДУ імя Янкі Купалы і абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва.