Бакі плануюць развіваць узаемадзеянне ў галіне сумесных навучальных, навуковых і культурных мерапрыемстваў.
У рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus + дацэнт кафедры міжнароднага права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык прайшла стажыроўку ва Універсітэце ў Беластоку, падчас якой абмеркавала тэму ўзаемадзеяння прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў Універсітэта ў Беластоку і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, перспектывы і магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў сферы акадэмічнай мабільнасці, прачытала курс лекцый для студэнтаў, магістрантаў і дактарантаў юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку.
Акрамя таго, дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб арганізацыі сумесных навучальных і навуковых мерапрыемстваў, on-line канферэнцый, семінараў, вебінараў, міжнародных канферэнцый, форумаў, практыкаарыентаваных заняткаў і іншых мерапрыемстваў. Так, у рамках супрацоўніцтва ў перыяд з 27 па 24 мая 2018 года студэнты юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у Летняй школе параўнальнага Амерыканскага і Еўрапейскага права.
Па словах Ліліі Абрамчык, удзел у праграме Erasmus + - гэта ўнікальная магчымасць, якая дазволіла атрымаць неацэнны вопыт выкладання за мяжой.