Візіт італьянскай дэлегацыі на чале з членам адміністрацыйнага савета італьянскага дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць» Лучана Браконі (г. Церні, Італія) ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адбыўся 22 мая.
На сустрэчы прысутнічалі член адміністрацыйнага Савета фонду П'еро Фраттаролі, начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Андрэй Гецэвіч, начальнік сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Аксана Карчакоўская, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Наталля Скрыпальшчыкава.
Лучана Браконі распавёў купалаўцам аб дзейнасці і гісторыі стварэння дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць». Удзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і арганізацыяй студэнцкага форуму італьянскага дабрачыннага фонду, які пройдзе ў верасні 2018 года на базе нашага ўніверсітэта.
Таксама ў межах сустрэчы Лучана Браконі ўручыў спецыяльныя стыпендыі 10 купалаўцам. У іх ліку студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Вадарына Аўгуль, студэнтка 2 курса факультэта псіхалогіі Валерыя Лышчык, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Валерый Філіп, студэнт 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Іван Дайнэка, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Герасімаў, студэнты 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дыяна Кейко і Павел Лапата, студэнты 3 курса філалагічнага факультэта Дар'я Кунцэвіч і Кацярына Пуйдак, студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і і турызму Аляксандра Караневіч.
Даведачна:
На працягу 21 года (з 1997) у Рэспубліцы Беларусь італьянскі дабрачынны фонд «Дапаможам ім жыць» рэалізуе праект «Усынаўленне на адлегласці», у рамках якога матэрыяльна падтрымліваюцца сацыяльна неабароненыя студэнты розных ВНУ, у тым ліку і нашага ўніверсітэта.