Чэмпіянат Еўропы па самба 2018 праходзіў з 18 па 20 мая ў Афінах (Грэцыя).
Па выніках спаборніцтваў студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч заваявала бронзу ў вагавай катэгорыі 52 кг. Студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная стала другой у вагавай катэгорыі звыш 80 кг.
Асабісты трэнер спартсменак - загадчык кафедры спартыўных гульняў, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Аляксандр Бардзін. Варта адзначыць, што яшчэ адна выхаванка Аляксандра Бардзіна - выпускніца ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Мацко заваявала на чэмпіянаце першае месца ў вагавай катэгорыі 64 кг.