III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2018» адбыўся ў г. Мінску з 21 па 24 мая.
Навучэнка 4 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Гаель стала сярэбраным прызёрам конкурсу па кампетэнцыі «Графічны дызайн». За званне лепшага ў гэтай кампетэнцыі змагалася 11 прадстаўнікоў універсітэтаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.
Даведачна:
«WorldSkills» – гэта міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне статусу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі па ўсім свеце.