Слухачы Школы рускай мовы з кітайскай правінцыі Ганьсу сустрэліся з прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў ГрДУ імя Янкі Купалы.
З боку гасцей з Кітая ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Канцэлярыі знешніх сувязяў Урада правінцыі Ганьсу і сем прадстаўнікоў універсітэтаў - выкладчыкі рускай мовы і супрацоўнікі аддзела знешніх сувязяў.
Бакі прэзентавалі свае навучальныя ўстановы, распавялі пра ўмовы навучання студэнтаў ва ўніверсітэтах, прадставілі адукацыйныя праграмы, а таксама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва: навучанне грамадзян КНР у ГрДУ імя Янкі Купалы, рэалізацыю сумесных праектаў, удзел у Летніх школах і іншых магчымасцях двухбаковых адносін.
Удзел у сустрэчы таксама прынялі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.