Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў у рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2018 прайшоў з 31 мая па 3 чэрвеня і сабраў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці амаль паўтары тысячы студэнтаў з 27-мі беларускіх універсітэтаў.
На працягу чатырох дзён студэнты спаборнічалі ў начным спартыўным арыентаванні, пешаходным, водным, веласіпедным турызме, конкурсах «Турысцкая песня», «Прадстаўленне каманд», «На лепшую газету «Будні злёту», «Турысцкія навыкі і побыт».
Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы, у склад якой увайшлі прадстаўнікі шасці факультэтаў - факультэта фізічнай культуры, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага, інжынерна-будаўнічага і ваеннага факультэтаў, заваявала другое месца, саступіўшы адно ачко толькі прадстаўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Трэнеры каманды - старэйшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і Віталій Тарасаў.
У рамках Рэспубліканскага злёту, які праводзіцца кожны год больш за дваццаць гадоў запар, адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў мерапрыемстваў з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і запрошанымі гасцямі «Моладзевае супрацоўніцтва: праблемы і перспектывы».
Відэа аб Рэспубліканскім турыстычным злёце студэнтаў - 2018 глядзіце па спасылцы.