Конкурс праходзіў з 7 па 31 мая.
Удзельнікамі конкурсу сталі студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», якія прадэманстравалі свае веды ў галіне мастацкага перакладу дзіцячай паэзіі.
Журы конкурсу ацэньвала шматграннасць сэнсавых адценняў, паэтычную энергетыку, пераканаўчасць аўтарскай трактоўкі, яркасць вобразаў, лепшую перакладчыцкую адаптацыю, празрыстасць і гнуткасць перакладу, яркасць эмацыйных фарбаў, стылістычную пісьменнасць перакладу, разнастайнасць перакладчыцкіх прыёмаў, мастацкую насычанасць перакладу.
Пераможцам конкурсу стала студэнтка 4 курса Паліна Ганчарук. Другое месца заняў студэнт 4 курса Расціслаў Крысінэль. Дыплома 3 ступені ўдастоена студэнтка 4 курса Лізавета Шыманская.