Адзіная ў Гродзенскім гарнізоне пазаштатная рота Ганаровай варты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы традыцыйна прыме ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гродне.
Штогод да Дня Незалежнасці рота Ганаровай варты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуе новыя страявыя прыёмы, фігуры і рухі. Як распавялі на ваенным факультэце, курсанты падчас пляц-канцэрту прадэманструюць дакладнае і сінхроннае выкананне прыёмаў і зладжанасць дзеянняў. Каб дамагчыся выразнасці дзеянняў, аднастайнасці выканання ўсіх прыёмаў, курсанты некалькі месяцаў ва ўзмоцненым рэжыме трэніраваліся трымаць страявую стойку і чаканіць крок, удасканальвалі прыёмы са зброяй.
Нагадаем, што рота Ганаровай варты створана на базе ваеннага факультэта ў 2010 годзе і стала гонарам купалаўскага ўніверсітэта.