Сустрэча адбылася ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання па тэме «Арганізацыя занятасці дзяцей у летні перыяд і забеспячэнне іх бяспекі».
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і выкладчыкі.
Святлана Мікалаеўна падкрэсліла, што абраная для абмеркавання тэма не выпадковая і носіць вельмі актуальны характар для летняга перыяду, калі рызыка ўзнікнення небяспечных сітуацый, звязаных з траўматызмам і гібеллю дзяцей, узрастае. Намеснік пракурора прадставіла факталагічна насычаны даклад, дзе прывяла прыклады трагічных выпадкаў. У ліку фактараў трагедый - узгарання, утаплення, падзення з вышыні, якія адбываюцца па розных прычынах: недастатковай пільнасці дарослых, пакідання без нагляду малалетніх дзяцей і парушэнні тэхнікі бяспекі.
Святлана Мікалаеўна адзначыла, што толькі ад пільнасці і ўважлівасці дарослых залежыць здароўе і жыццё дзяцей. Пазбегнуць трагедый дапамагаюць арганізаваны вольны час дзяцей і падлеткаў у школьных і аздараўленчых лагерах, сумесная праца з дапамогай занятасці ў будатрадах.
«Даражэй за дзяцей у нас нічога няма. Абараніць іх ад трагічных выпадкаў і засцерагчы ад непрыемных сітуацый можам толькі мы самі сваёй пільнасцю і любоўю», - падкрэсліла Святлана Рахман ў канцы сустрэчы.