У рамках мерапрыемства кафедра экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падзялілася вопытам комплекснай падтрымкі бесперапыннасці практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі, пасля чаго прадстаўнікі кафедры экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы расказалі аб комплекснай падтрымцы бесперапыннасці практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Так, у рамках мерапрыемства дацэнт кафедры экалогіі Вольга Крамлёва правяла майстар-клас, які раскрывае тэму комплекснай падтрымкі бесперапыннасці практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Таксама адбылося абмеркаванне распрацоўкі курсаў павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў у рамках «Крэатыўнай адукацыі» для асваення і распаўсюджвання выкладчыкамі новых форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, як прыярытэтнага напрамку развіцця ўстаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць мэты ўстойлівага развіцця.
Каардынатар праектнай дзейнасці СШ № 12 г. Гродна Галіна Богдан распавяла аб інклюзіўна-арыентаваным адукацыйным асяроддзі як эфектыўным механізме комплекснай падтрымкі практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў мясцовых супольнасцях. У канцы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва.
Каардынатар праектнай дзейнасці СШ № 12 г. Гродна Галіна Богдан распавяла аб інклюзіўным-арыентаванай адукацыйнай асяроддзі як эфектыўным механізме комплекснай падтрымкі практык адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў мясцовых супольнасцях. У канцы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва.