Моладзевы атрад аховы правапарадку «Булат» ПА / РК ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенская абласная арганізацыя РДГА ОСВОД праводзяць акцыю «Летні патруль».
Студэнты два разы на тыдзень патрулююць месцы масавага адпачынку паблізу вадаёмаў і інфармуюць насельніцтва аб мерах бяспекі пры купанні і знаходжанні побач з вадаёмамі. Акцыя будзе доўжыцца да канца лета.
Адзначым, што супрацоўніцтва купалаўцаў з ОСВОД на пастаяннай аснове ў летні час арганізавана ўпершыню. Раней студэнты ўдзельнічалі ў разавых акцыях.