Рабочая група праекта Erasmus + Physics ад кафедры агульнай фізікі купалаўскага ўніверсітэта прыняла ўдзел у 9-м працоўным семінары ў Цэнтры Даследаванні і Інавацый Кіпрскага ўніверсітэта.
Семінар, прысвечаны тэставанню новых спецкурсаў для магістрантаў новай спецыяльнасці «Сучасныя метады і сродкі фізічных вымярэнняў», які прайшоў з 26 па 29 чэрвеня, наведалі супрацоўнікі кафедры агульнай фізікі: кіраўнік праекта Наталля Стрэкаль, загадчык кафедры агульнай фізікі Аляксандр Маскевіч, дацэнты Іна Моцевіч і Генадзь Васілюк, старшыя выкладчыкі Валянцін Аскірка і Андрэй Лавыш, а таксама галоўны навуковы супрацоўнік НДЧ Віталій Сцяпура.
На працоўнай нарадзе ва ўніверсітэце Кіпра былі прадстаўлены праграмы і дыдактычныя матэрыялы па трох спецкурсах - «Нанафатоніцы» ў восеньскім семестры, «Фізіка-хімічныя метады аналізу» і «Аптычныя метады даследаванняў» ў вясновым семестры, якія былі распрацаваны ў рамках праекта Erasmus, а таксама справаздачныя матэрыялы, якія ўключаюць вынікі анкетавання магістрантаў, праслухаюць названыя спецкурсы ў восеньскім і вясновым семестры.
Па словах кіраўніка праекта Наталлі Стрэкаль, высокія паказчыкі ў працы ГрДУ з'яўляюцца вынікам зладжанай дзейнасці ўсёй працоўнай групы. А каардынатар праекта ад Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта Анатолій Забашта адзначыў, што справаздача рабочай групы ГрДУ імя Янкі Купалы можа быць прынята за ўзор для дапрацоўкі справаздач іншых беларускіх ВНУ удзельнікаў праекта.