У першы дзень прыёмнай кампаніі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дакументы падалі 575 абітурыентаў.
Найбольшай папулярнасцю сярод спецыяльнасцяў дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені карысталіся група спецыяльнасцяў педагагічнага факультэта («Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Лагапедыя»), група спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта («Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права»), спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» скарочанай формы.
Сярод жадаючых атрымліваць завочную адукацыю больш за ўсё дакументаў было пададзена на групу спецыяльнасцяў факультэта эканомікі і кіравання, а таксама на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» для навучання ў скарочанай форме.
Традыцыйна купалаўскі ўніверсітэт карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Гродна і Гродзенскай вобласці, але і абітурыентаў з іншых абласцей. Так, па выніках першага дня работы прыёмнай камісіі найбольшая колькасць заяў ад прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў было пададзена з Брэсцкай (40), Гомельскай (21), Мінскай (17), Віцебскай (13) абласцей.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 22 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 9 паступаюць па-за конкурсам.
Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна. Дакументы можна будзе падаць і ў нядзелю 15 ліпеня з 9.00 да 18.00.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах: + 375 (152) 73-01-01 (шматканальны), МТС +375 (33) 35 44 500, Life +375 (22) 77 44 500.