Да канца чацвёртага дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дакументы падалі 1602 абітурыента.
Найбольшая колькасць будучых студэнтаў падалі дакументы на педагагічны факультэт, далей - юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання.
Традыцыйна купалаўскі ўніверсітэт карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Гродна і Гродзенскай вобласці, але і ў абітурыентаў з іншых абласцей. Так, на чацвёрты дзень прыёму дакументаў найбольшая колькасць заяў ад прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў была пададзена з Брэсцкай вобласці (165), Мінскай (78), Гомельскай (47).
З усіх тых, хто падащ дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, 15 абітурыентаў маюць магчымасць паступаць ва ўніверсітэт па-за конкурсам і 45 абітурыентаў змогуць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў.
Па выніках прыёму дакументаў на I ступень атрымання вышэйшай адукацыі 4 абітурыента маюць 100-бальныя сертыфікаты па вучэбных прадметах, 80 з'яўляюцца ўладальнікамі залатых і срэбных медалёў, 43 маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі «з адзнакай».
Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500