Пад канец трэцяга дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дакументы падалі 1430 абітурыентаў.
У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»; «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права»; «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» скарочанай формы; «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых».
На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі наступныя спецыяльнасці скарочанай формы: «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка", «Дашкольная адукацыя», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Сацыяльная работа (сацыяльна-рэабілітацыйная дзейнасць".
У купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з Брэсцкай вобласці пададзена 141 заява, Мінскай вобласці - 73 заявы, Гомельскай вобласці - 41 заява.
З усіх тых, хто падаў дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, 15 абітурыентаў маюць магчымасць паступаць ва ўніверсітэт па-за конкурсам і 46 абітурыентаў змогуць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў.
Па выніках прыёму дакументаў на I ступень атрымання вышэйшай адукацыі 3 абітурыента маюць 100-бальныя сертыфікаты па вучэбных прадметах, 68 з'яўляюцца ўладальнікамі залатых і срэбных медалёў, 44 маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі «з адзнакай».
Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна. Дакументы можна будзе падаць і ў нядзелю 15 ліпеня з 9.00 да 18.00.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500