Юнак падаў дакументы на спецыяльнасць "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" факультэта матэматыкі і інфарматыкі на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі.
Нагажаем, што падаць дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можна з 12 ліпеня па 4 жніўня па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32. Перыяд падачы дакументаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту з 12 па 17 ліпеня без абеду і выхадных, на платную форму - з 12 ліпеня па 4 жніўня.
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх акрамя сертыфікатаў ЦТ патрабуецца праходжанне ўступных выпрабаванняў ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 12 па 17 ліпеня.
15 ліпеня адбудзецца сумоўе для выпускнікоў педагагічных класаў, якія на шэраг спецыяльнасцяў розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы маюць права паступаць без уступных выпрабаванняў. Неабходна звярнуць увагу, што тэрмін падачы дакументаў для гэтай катэгорыі абітурыентаў з 12 па 14 ліпеня.
З 18 па 24 ліпеня ў купалаўскім універсітэце пройдуць уступныя іспыты. У іх прымуць удзел тыя абітурыенты, якім для паступлення акрамя вынікаў ЦТ неабходна прайсці выпрабаванне па асобных прадметах.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні прыёмнай кампаніі, тэрмінах уступных выпрабаванняў, прапанаваных спецыяльнасцях можна даведацца на сайце www.abit.by , і ў Call-цэнтры «Абітурыент» па тэлефонах: 8 (0152) 73-01-01, МТС +375 (33) 35-44-500, Life +375 (25) 77-44-500, а таксама ў прыёмнай камісіі па адрасе: вул. Леніна 32.