Да канца другога дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падалі 965 абітурыентаў.
У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых»; «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» скарочанай формы; «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»; «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права».
На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі наступныя спецыяльнасці: «Выяўленчае мастацтва і кампутарная графіка» скарочанай формы; «Дашкольная адукацыя» скарочанай формы; «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»; «Фінансы і крэдыт», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» скарочанай формы; «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» скарочанай формы.
Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 174 заявы. Лідуючымі выступілі Брэсцкая вобласць (80), Мінская вобласць (36) і Гомельская вобласць (31).
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 39 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 13 паступаюць па-за конкурсам.
Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна. Дакументы можна будзе падаць і ў нядзелю 15 ліпеня з 9.00 да 18.00.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500