Па выніках пасяджэння да залічэння ў лік студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту былі рэкамендаваныя 721 абітурыент.
Даведацца аб рэкамендацыі да залічэння можна ў асабістым кабінеце абітурыента.
Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі сярод абітурыентаў сталі «Міжнароднае права», "Правазнаўства», «Эканамічнае права»; «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый»; «Турызм і гасціннасць».
На завочнай найбольшы конкурс назіраецца на спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання. Сярод іх «Дашкольная адукацыя»; «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»; «Фінансы і крэдыт», «Бухгалтарскі ўлік», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
У цяперашні час ва ўніверсітэце ідуць уступныя выпрабаванні сярод абітурыентаў, якія паступаюць па двух сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання. Экзамены завершацца 24 ліпеня. Залічэнне па выніках двух сертыфікатаў ЦТ і ўступных выпрабаванняў у купалаўскім універсітэце пройдзе 26 ліпеня.
Нагадваем, што ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы: да 4 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500