Прымаць дакументы на дзённую і завочную бюджэтныя формы навучання ў абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць з 20 ліпеня па 3 жніўня.
На платныя месцы тэрмін падачы ўсталяваны па 14 жніўня. Здаць уступныя выпрабаванні абітурыенты змогуць з 4 па 8 жніўня. Пасяджэнні прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў у лік навучэнцаў каледжаў на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдуць па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.
Прыём дакументаў на бюджэт ад тых, хто паступае з агульнай сярэдняй адукацыяй і прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй працягнецца па 9 жніўня, на платную форму навучання - па 16 жніўня. Здаць уступныя выпрабаванні гэтая катэгорыя абітурыентаў зможа з 10 па 12 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 14 жніўня, на платнай аснове - па 17 жніўня.
Азнаёміцца са спісам дакументаў, якія прадстаўляюцца абітурыентамі ў прыёмную камісію, можна ў дадатку.
Адзначым, што ў структуру купалаўскага ўніверсітэта ўваходзіць чатыры сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы: Гуманітарны каледж, Тэхналагічны каледж, Ваўкавыскі каледж і Лідскі каледж.
- Приемная кампания в Технологическом колледже
- Приемная кампания в Технологическом колледже
- Приемная кампания в Технологическом колледже
- Приемная кампания в Технологическом колледже
- Приемная кампания в Технологическом колледже
- Приемная кампания в Гуманитарном колледже
- Приемная кампания в Гуманитарном колледже
- Приемная кампания в Гуманитарном колледже
- Приемная кампания в Гуманитарном колледже
- Приемная кампания в Гуманитарном колледже
- Приемная кампания в Лидском колледже