У рамках маладзёжнай навукова-практычнай Школы ўжо адбыліся круглыя сталы, майстар-класы і трэнінгі. Удзельнікі наведалі вядучыя прадпрыемствы Гродзеншчыны.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая распавяла, што арганізацыя такога адукацыйнага праекта з'яўляецца вынікам міжнароднага супрацоўніцтва факультэта з вядучымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі і ВНУ краін СНД, а таксама адзначыла актуальнасць пастаяннага ўдасканалення ведаў і кампетэнцый ў сучасных умовах: «Працэс развіцця эканомікі ведаў змяняе ўмовы працы і патрабуе новага ўзроўню кампетэнцый. Трансфармацыйныя працэсы, звязаныя з эканомікай ведаў, прымушаюць ўрады розных краін надаваць вялікую ўвагу, як пытанням сістэмнай адукацыі, так і той інфраструктуры, якая забяспечвае перападрыхтоўку кадраў і навучанне на працягу ўсяго жыцця».
Нагадаем, што ўдзельнікамі міжнароднай Летняй Школы «Дыялог ЕС і ЕАЭС» сталі студэнты і магістранты з Расіі, Туркменістана, Рэспублікі Польшча, Ганы і Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама беларускія студэнты.
У ходзе заняткаў і майстар-класаў удзельнікі Летняй Школы атрымліваюць новыя веды ў галіне эканомікі, кіравання, маркетынгу, сусветнай эканомікі і міжнароднага бізнесу, фінансаў, IT-тэхналогій, страхавання рызык, лагістыкі і іншых дысцыплінарных абласцей. Заняткі носяць практыка-арыентаваную накіраванасць. Слухачы штодня наведваюць вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі г. Гродна, знаёмяцца з вопытам працы беларускіх экспарцёраў на рынкі ЕС і ЕАЭС. Такая ўнікальная магчымасць забяспечваецца за кошт цеснага ўзаемадзеяння факультэта эканомікі і кіравання і прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў.
У працы Летняй Школы прымаюць удзел члены Каардынацыйнага савета ФЭУ, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта.
Культурны складнік праграмы Школы мяркуе знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада Гродна і Рэспублікі Беларусь.
«Я ўдзячная Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы і факультэту эканомікі і кіравання за прадстаўленую ўнікальную магчымасць атрымаць новыя веды па сваёй прафесіі, пазнаёміцца з эканамічнымі працэсамі, якія адбываюцца ў Беларусі, а таксама даведацца пра культуру і традыцыі вашай гасціннай краіны» - адзначыла ўдзельніца Летняй Школы, студэнтка Санкт-Пецярбургскага філіяла Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ, Анастасія Уколава.
Прадстаўніца Кітая, студэнтка Шанхайскага эканамічнага ўніверсітэта Джой Рэй распавяла, што ў яе навучальнай установе вельмі шмат ведаюць пра Беларусь і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы: «Я даўно хацела пазнаёміцца з вашай краінай і, даведаўшыся пра тое, што тут будзе працаваць такі праект, вырашыла скарыстацца магчымасцю ўбачыць Беларусь. Акрамя таго, дадзеная Летняя Школа мне вельмі падабаецца тым, што тут можна пазнаёміцца са студэнтамі з самых розных краін і даведацца ад іх нешта цікавае пра эканоміку гэтых краін» - падкрэсліла дзяўчына.
Міжнародная Летняя Школа «Дыялог ЕС і ЕАЭС» будзе працаваць на базе факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы па 20 ліпеня.