Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове. Дакументы прымаюцца да 4 жніўня ўключна.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах: + 375 (152) 73-01-01 (шматканальны), МТС +375 (33) 35 44 500, Life +375 (22) 77 44 500.
У цяперашні час ва ўніверсітэце ідуць уступныя выпрабаванні сярод тых, хто паступае ў ГрДУ імя Янкі Купалы па двух сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама сярод тых, хто плануе атрымаць вышэйшую адукацыю ў дзённай або завочнай формах ў скарочаны тэрмін.
Нагадваем, што 19 ліпеня адбылося пасяджэнне прыёмнай камісіі, на якім было прынята рашэнне аб залічэнні ў лік студэнтаў вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт рэспубліканскага бюджэту (па трох сертыфікатах ЦТ).