Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы цалкам выканаў план бюджэтнага набору, але ў абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Універсітэт запрашае абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове. Дакументы прымаюцца да 4 жніўня ўключна.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500