Спаборніцтвы праходзяць у рамках аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх алімпійскіх відах спорту ў Берліне з 6 па 12 жніўня.
Бронзавым прызёрам у дзесяцібор'і на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне стаў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Віталь Жук.
Студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Юрый Ярэміч, які ўпершыню выступаў на чэмпіянаце Еўропы, заняў 10 месца ў гэтым жа відзе спорту.
Нагадаем, што зборная Рэспублікі Беларусь на чэмпіянаце прадстаўлена 38 атлетамі. У іх ліку кідальнікі молата - выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Іван Ціхан і Павел Барэйша, скакуны з шастом - студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Ірына Жук і студэнт 5 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Уладзіслаў Чамармазовіч, дзесяціборцы - студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Віталь Жук, Максім Андралойць і Юры Ярэміч.