Юбілейныя медалі «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» і Медалі за вызваленне Украіны ветэранам уручылі ваенны камісар горада Гродна і Гродзенскага раёна падпалкоўнік Аляксандр Лабачоў і кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Іван Курман 14 жніўня.
Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны ганаровы старшыня ветэранскай арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Міхаіл Вікенцьевіч Васілючак. Міхаіл Вікенцьевіч - выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна г. Гродна і Савета горада і вобласці. Узнагароджаны медалямі і граматамі Міністэрства адукацыі, аблвыканкама, гарвыканкама, райвыканкама, рэктарата. Імя Міхаіла Вікенцьевіча Васілючака занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай абласной ветэранскай арганізацыі.
Даведачна:
Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, iншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і будаўніцтва Узброеных Сіл.