Спаборніцтвы праходзілі з 17 па 19 жніўня ў Беларусі, Расіі і Германіі.
Так, магістрантка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч стала першай у Адкрытым міжнародным еўрапейскім турніры па дзюдо ў вагавай катэгорыі 52 кг. Золата было заваявана пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры спартыўных гульняў Аляксандра Бардзіна ў Мінску.
У Міжнародным турніры па самба ў горадзе Кстова Расійскай Федэрацыі магістрантка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная заваявала бронзу. Дзяўчына выступала ў вагавай катэгорыі 80+ кг пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры спартыўных гульняў Аляксандра Бардзіна.
Студэнты факультэта фізічнай культуры Павел Лях у вагавай катэгорыі 72 кг і Саслан Даураў у вагавай катэгорыі 67 кг сталі бронзавымі прызёрамі Міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе ў горадзе Дортмунд ў Германіі. Трэнер Саслана Даурава - загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслаў Максімовіч.
- В Минске прошел Открытый международный европейский турнир по дзюдо
- Ксения Данилович - чемпионка Открытого международного европейского турнира по дзюдо
- Золото было завоевано Ксенией Данилович в весовой категории 52 кг
- Ксения Данилович - чемпионка Открытого международного европейского турнира по дзюдо