Мерапрыемствы пройдуць з 28 па 31 жніўня.
30 і 31 жніўня адбудзецца сустрэча з рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка. У рамках мерапрыемства рабятам раскажуць пра дасягненні студэнтаў і выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама пра магчымасці для самарэалізацыі ў адукацыі, навуцы, творчасці і спорце.
Арганізацыйныя сходы на факультэтах пройдуць з 28 па 30 жніўня. Так, 28 жніўня адбудуцца сходы на фізіка-тэхнічным факультэце і факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання, 29 жніўня - на факультэце псіхалогіі, факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму і педагагічным факультэце. З першакурснікамі юрыдычнага, філалагічнага факультэтаў, факультэтаў фізічнай культуры, мастацтваў і дызайну, біялогіі і экалогіі, матэматыкі і інфарматыкі, эканомікі і кіравання, а таксама інжынерна-будаўнічага факультэта абмяркуюць арганізацыйныя пытанні 30 жніўня. Студэнтам пры сабе неабходна мець пашпарт, паведамленне аб залічэнні ў лік студэнтаў, працоўную кніжку тым, хто працаваў да паступлення ва ўніверсітэт, прыпісное пасведчанне для ваеннаабавязаных і членскі білет ГА «БРСМ» для тых, хто з'яўляецца членам моладзевай арганізацыі.
Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце grsu.by у раздзеле «Факультэты і падраздзяленні» і «Анонсы», а таксама ў дэканатах факультэтаў.