25-26 кастрычніка 2018 годаў Гомелі плануецца правядзенне Першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У рамках дадзенага мерапрыемства Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана пасяджэнне Дзелавога савета ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Украіны па пытанню развіцця міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва і акадэмічнай мабільнасці з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.
У працы тэматычных секцый «Беларусь і Украіна: міжуніверсітэцкая інтэграцыя ў навуковай сферы» і «Беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы і маладзёжнай палітыцы» прадугледжваецца ўдзел кіраўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікоў больш за 30 універсітэтаў-партнёраў Украіны.
На працягу двух дзён удзельнікі абмяркуюць стан і перспектывы міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, уплыў інтэрнацыяналізацыі на павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, перспектывы сумеснага ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах і праектах.
У ходзе пасяджэння Дзелавога савета прадугледжана падпісанне двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і Украіны.