Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы перадала навучэнцам школ № 7 і № 18 Гродна канцылярскія прыналежнасці, сабраныя ў рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу!».
Вітаючы рабят, Ірына Фёдараўна павіншавала ўсіх з пачаткам навучальнага года і пажадала поспехаў у вучэбнай дзейнасці. Рэктар адзначыла, што дзверы ГрДУ імя Янкі Купалы заўсёды адкрытыя для выпускнікоў гродзенскіх школ, і ў будучыні яна рада будзе бачыць рабят у ліку студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта.
Нагадаем, што падчас акцыі «Збяром дзяцей у школу!» кожны мог аказаць падтрымку сем'ям, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы. Так, школьныя тавары - пісьмовыя прыналежнасці, фарбы, алоўкі, альбомы для малявання, наборы для дзіцячай творчасці, каляровую паперу, пластылін - жадаючыя дапамагчы прыносілі ў галоўны корпус універсітэта, збор тавараў ажыццяўляўся таксама ў супермаркетах горада.
Варта адзначыць, што для падрыхтоўкі да новага навучальнага года ў рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу!» таксама была аказана матэрыяльная дапамога супрацоўнікам універсітэта, якія выхоўваюць дзяцей, і студэнтам. Матэрыяльную падтрымку агульнай сумай 2 500 беларускіх рублёў атрымалі 50 студэнтаў 2-5 курсаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Супрацоўнікі ўніверсітэта, якія выхоўваюць дзяцей ад 6 да 17 гадоў, да новага навучальнага года атрымалі матэрыяльную дапамогу ў агульным памеры 36 400 беларускіх рублёў. Усяго ГрДУ імя Янкі Купалы аказаў матэрыяльную дапамогу супрацоўнікам і студэнтам на суму 38 900 BYN.