Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сабраліся на Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, каб падвесці вынікі работы мінулага навучальнага года і вызначыць планы на новы навучальны год.
Аб выніках працы ГрДУ імя Янкі Купалы ў мінулым навучальным годзе і задачах калектыву ўніверсітэта на гэты навучальны год распавяла рэктар універсітэта Ірына Кітурка.
– Папярэдні навучальны год быў для нас паспяховым годам. Мы з вамі дасягнулі значных вынікаў. І комплексным выразам нашых вынікаў стаў дыплом, які мы атрымалі на Рэспубліканскім балі устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Наш універсітэт быў названы «Універсітэтам года», - адзначыла Ірына Кітурка.
Сярод значных дасягненняў мінулага года - грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За эфектыўную працу па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у арганізацыю адукацыйнага працэсу і кіраванне ўніверсітэтам» і падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую выніковую дзейнасць па захаванню традыцый і папулярызацыю дасягненняў аматарскіх калектываў, садзейнічанне развіццю інавацыйных формаў маладзёжнай творчасці.
Ірына Фёдараўна адзначыла, што ГрДУ - вельмі шматгранны ўніверсітэт, і гэта праяўляецца ў перамогах па розных кірунках працы: абароны доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый і прысваенне вучоных званняў і прысуджэнне навуковых ступеняў, дзве ўрадавыя ўзнагароды, лідзіруючыя пазіцыі ўніверсітэта ў міжнародных рэйтынгах, прыняцце кадравай палітыкі, накіраванай на павышэнне кампетэнцый супрацоўнікаў, званне «Чалавек года Гродзеншчыны», якога ўдастоены прафесар Вячаслаў Максімовіч, уключэнне ўніверсітэта ў эксперыментальную пляцоўку па апрабацыі мадэлі «Універсітэт 3.0» і стварэнне Навукова-тэхналагічнага парку, перамога газеты "Гродзенскі ўніверсітэт" у Рэспубліканскім конкурсе «Залатая літара», распрацоўка Канцэпцыі работы з адоранай і таленавітай моладдзю, якая ў хуткім часе будзе зацверджана загадам, перамога студэнткі філалагічнага факультэта Аляксандры Радковіч ў Рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года-2017», другое агульнакаманднае месца ўніверсітэта ў Рэспубліканскай універсіядзе-2017, Гран-пры рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі 2018», якога была ўдастоена начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Алена Стэльмах.
Сярод кірункаў дзейнасці ўніверсітэта на новы навучальны год - выкананне задач па ўкараненні плана «Універсітэта 3.0», развіццё кампетэнцый выкладчыкаў і студэнтаў у галіне камерцыялізацыі навуковай дзейнасці, стварэнне эфектыўнай сістэмы развіцця і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, падрыхтоўка калектыўных міждысцыплінарных праектных заявак для ўдзелу у конкурсах інавацыйных праектаў, правядзенне конкурсу на лепшае студэнцкае навуковае аб'яднанне, павышэнне публікацыйнай актыўнасці прафесарска-выкладчыцкага складу ў высокарэйтынгавых выданнях, правядзенне спартыўна-мастацкага фестывалю сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта, падрыхтоўка на кафедрах праектных прапаноў для ўдзелу ў конкурсах міжнародных праектаў, пашырэнне практыкі выкарыстання магчымасцяў акадэмічнай мабільнасці для развіцця міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і іншыя.
Падводзячы вынікі, Ірына Фёдараўна падкрэсліла:
– Важна ўспрымаць задачы ўніверсітэта як свае задачы, таму што кожны з нас - частка ўніверсітэта. І гэтыя задачы нам па сілах. У нас ёсць высокі кадравы патэнцыял, развітая матэрыяльна-тэхнічная база, паспяховая сістэма генерацыі пазабюджэтных даходаў, інавацыйная інфраструктура ў выглядзе Навукова-тэхналагічнага парку і Цэнтра трансферу тэхналогій.
Па традыцыі ў рамках Урачыстага Савета ўніверсітэта прайшло ўшанаванне супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якім у мінулым навучальным годзе была прысвоена вучоная ступень доктара або кандыдата навук, а таксама навуковых кіраўнікоў, якія падрыхтавалі маладых навукоўцаў і падтрымлівалі іх на ўсіх этапах напісання дысертацый. Увагі былі ўдастоены маладыя выкладчыкі, якія ў гэтым годзе прыступілі да працы ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Віншаванні з пачаткам новага навучальнага года і словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва і калектыву ўніверсітэта ад імя ўсіх абаранілі доктарскія і кандытацкія дысертацыі ў мінулым навучальным годзе накіраваў загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі, а ад асобы маладых выкладчыкаў – выкладчык - стажор кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Вікторыя Мядзведзева.
Таксама ў рамках пашыранага пасяджэння Савета ўніверсітэта адбылося ўшанаванне журналістаў рэгіянальных выданняў і тэлерадыёвяшчальных каналаў.
Падарункам да свята сталі музычныя нумары ў выкананні супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта. Па заканчэнні Савета ўніверсітэта яго ўдзельнікі маглі абмяняцца ўражаннямі і зрабіць фота на памяць.