Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны загадчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін. Дырэктар Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Валковіч узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.